© 2003-2009 УП «Актыўныя тэхналогіі»
Адрас у Інтэрнэт: http://atservers.com/by/clients/faq/totalcommander/
Дата раздрукоўкі: 06.01.2009 05:58

Настройка Total Commander

Пасля атрымання інфармацыі з рэквізітамі доступу да хостынг-акаунта, Вы будзеце мець магчымасць стварэння FTP-злучэння з серверам.

Выклік FTP-кліента ў праграмах Total Commander / Windows Commander здзяйсняецца пры дапамозе камбінацыі клавіш CTRL+F, альбо праз меню Net | FTP Connect. У акне, якое адкрылася, выбірайце пункт «New connection» (стварэнне новага злучэння):

У акне, якое з'явілася, запоўніце палі ў адпаведнасці з дасланай інфармацыяй,
Session — назва злучэння
Host name — адрас FTP-сервера, напрыклад, «ftp.domain.com»
User name — сістэмны карыстальнік, напрыклад, «login»
Password — сістэмны пароль

Пры рабоце праз проксі-сервер, альбо ў выпадку калі FTP-кліент паспяхова праходзіць аўтарызацыю, але выдае пусты спіс файлаў, варта ў абавязковым парадку уаказаць пасіўны рэжым злучэння — адзначыць пункт «Use passive mode for transfers (like a WWW browser)».

Пасля запаўнення формы націсніце «OK», у выніку ў спісе сервераў з'явіцца новае злучэнне:

Для ўсталёўкі злучэння з серверам націсніце кнопку «Connect».

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на «ATSERVERS.COM» абавязковая.