Прафесійны хостынг на пляцоўках у Беларусі, Еўропе і ЗША
Прафесiйны хостынг на пляцоўках у Беларусi i Еўропе
по-русскиРэгіён: Россия Беларусь
Уваход для клiентаў
ГалоўнаяКампанія
Онлайн-мэнэджэрСлужба падтрымкі



Спам — 87.58% лiстоў учора

Прававая iнфармацыя

Правілы, прадстаўленыя ў дадзеным дакуменце, дакранаюцца ўсіх кліентаў і наведвальнікаў сайта Active Technologies. З'яўляючыся кліентам або наведвальнікам сайта кампаніі, Вы пацвярджаеце згоду са ўсімі пералічанымі правіламі. Кампанія мае абсалютнае права змяняць дадзеныя правілы ў любы момант па сваім меркаванні і без узгаднення з кліентамі. У выпадку не прытрымлівання правілаў, персанал кампаніі можа ўжываць адпаведныя меры да асоб, што парушылі правілы. Выпадкі сістэматычнага парушэння правіл, пры немагчымасці іх урэгулявання на аснове вусновай дамоўленасці, могуць быць аформленыя ў выглядзе пазоўнай заявы і перададзеныя ў суд.

Active Technologies падае інфармацыю на дадзеным сайце выключна для азнаямлення і не нясе адказнасці за магчымыя памылкі, дапушчаныя як у дадзеным дакуменце, так і ў тэкстах сайта. Варта памятаць, што некаторыя старонкі сайта могуць абнаўляцца і карэктавацца без папярэджання альбо адлюстравання ў дадзеных правілах. Кампанія таксама не нясе ніякой адказнасці за скажэнне інфармацыі сайта, пераказанай трэцімі асобамі ў вусновым або іншым выглядзе.

У выпадку пераходу па спасылках, якія могуць згадвацца на сайце кампаніі, на сайты трэціх асоб, Active Technologies не нясе адказнасці за магчымую шкоду, нанесеную сайтам трэцяй асобы камп'ютару кліента або наведвальніка сайта кампаніі.

Паведамленні аб акцыях, планы наступнай дзейнасці кампаніі, меркаваныя змены ў тарыфных планах, змены коштаў на паслугі і іншая фінансавая інфармацыя па вызначаных прычынах могуць не адпавядаць рэальнасці праз некаторы час. У гэтым выпадку кампанія не абавязана пакрываць кліентам і наведвальнікам сайта нанесеную матэрыяльную альбо маральную шкоду, калі гэта не абумоўлена ў дамове паміж кліентам і Active Technologies на падаванне паслуг.

Любая інфармацыя, размешчаная на дадзеным сайце, уключаючы лагатыпы, гандлёвыя знакі і знакі абслугоўвання, з'яўляецца інтэлектуальнай уласнасцю кампаніі і забаронена да перадруку, перапрацоўкi, перадачы ў эфір і публічнага прайгравання ў камерцыйных мэтах. У выпадку неабходнасці прайгравання ў любым выглядзе інфармацыі дадзенага сайта, Вы абавязваецеся высылацца на першакрыніцу як на адзінага ўладальніка перадаваемай інфармацыі.

Тэлефоны: +375 17 209-91-91, 209-90-06, почта: sales@atservers.com
пр. Незалежнасці 11-2, офіс 320, Мінск, Беларусь

Як нас знайсці    |    Карта сайту
© 2003—2009 УП «Актыўныя тэхналогіі».
Усё правы абаронены.


Палітыка прыватнасці