Навiны
Акцыя "Дамен у добрыя рукі — бясплатна"
Паслуга "Чыстая пошта" — 5 узроўняў абароны ад Спаму і вірусаў
Тарыфы ActivePack — эканомія да 80%
Уведзеная сістэма зніжкаў "Творчая"
Новая паслуга: анлайн чат з мэнэджэрамі кампаніі
Спецыялістамі ATSERVERS.COM была арганізавана прамая відэа-трансляцыя канцэрту праз інтэрнэт
Спецыялістамі ATSERVERS.COM была арганізавана прамая відэа-трансляцыя канцэрту праз інтэрнэт
15 мая 2003
12 мая 2003 года ў Канцэртнай Зале Мінск адбыўся канцэрт-падвядзенне вынікаў фэсту Наша Музыка.
Наша Музыка — сумесны праект Альфа-Радыё, інтэрнэт-парталаў www.bymp3.com і www.music.tut.by, Аляксандры Рагач і прамоушн-цэнтра Аrlo-music на чале з Раманам Олавым. Як вядома, праект Наша музыка стартаваў 3 сакавіка 2003 года — за беларускіх выканаўцаў пачалося галасаванне на найбуйных музычных інтэрнэт-парталах www.bymp3.com і www.music.tut.by.
Канцэрт 12 мая ў КЗ Мінск стаў унікальнай падзеяй у гісторыі беларускага інтэрнэту і беларускага шоў-бізнэсу. Упершыню за выступамі беларускіх выканаўцаў можна было назіраць у анлайне на сайце www.bymp3.com. Арганізатарам трансляцыі выступілі інтэрнэт-агенцтва ATSERVERS.COM і ГУ РКПЦ Кіравання Справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па дадзеных статыстыкі, трансляцыю канцэрту Наша Музыка ў інтэрнэце назіралі каля 270 чалавек, а пад час канцэрта (19.30 - 22.30) інтэрнэт-партал www.bymp3.com наведала больш 4000 карыстальнікаў — абсалютны рэкорд наведвальнасці за ўсю гісторыю сайта.
Трансляцыя не адбылася бы без удзелу такіх людзей, як:
Юрый Іванавіч Налівайка — начальнік Кіравання культуры ГУ РКПЦ Кіравання справамі Прэзідэнта РБ
Вадзім Жанавіч Волчэк — вядучы спецыяліст Кіравання культуры ГУ РКПЦ Кіравання справамі Прэзідэнта РБ
Аляксандра Рагач — каардынатар фэсту "Наша Музыка"
Алег Тягуноў — тэхнічны дырэктар ATSERVERS.COM і кіраўнік інтэрнэт-партала www.bymp3.com
Асобы ўдзел у правядзенні інтэрнэт-трансляцыі прымала Інжынернае Падпадзяленне ГУ РКПЦ Кіравання справамі Прэзідэнта РБ.


