Прафесійны хостынг на пляцоўках у Беларусі, Еўропе і ЗША
Прафесiйны хостынг на пляцоўках у Беларусi i Еўропе
по-русскиРэгіён: Россия Беларусь
Уваход для клiентаў
ГалоўнаяКампанія
Служба падтрымкі

Навiны

Акцыя! Які хостынг без падарункаў?

Моцныя выбіраюць моцных

Прымусьце ваш сайт працаваць хутчэй

Новыя тарыфныя планы

Хостынг на серверах у Мінску

+375 29 HOSTING — гарачая лінія хостынгу

Акцыя «Выйграй iPod»

Панэль кіравання хостынгам на рускай мове

Панэль кіравання хостынгам на рускай мове

1 лютага 2005

У снежні 2004 года кампанія УП "Актыўныя Тэхналогіі" укараніла прафесійную панэль кіравання хостынг-акаунтамі. У студзені 2005 года спецыялістамі кампаніі былі праведзены працы па лакалізацыі панэлі, і на дадзены момант даступная яе рускамоўная версія, гэтак жа, як і астатнія варыянты моў.

Панэль валодае пашыранымі магчымасцямі для кіравання акаунтам карыстальніка, і пабудаваная на інтуітыўна зразумелым інтэрфейсе, што разам з рускамоўным афармленнем дазваляе з лёгкасцю арыентавацца ў розных настройках.

Карыстальніку даступны прагляд статыстыкі наведванняў, магчымасць прывязкі дадатковых даменаў і сайтаў да акаунта, настройка запуску скрыптоў па раскладзе, аўтаматычная рэгістрацыя ў пошукавых сістэмах, файл-мэнэджэр, праца з паддаменамі і поштай. Магчыма адкрыццё FTP-доступу да асобна ўзятай папкі альбо паддамену. У панэлі прадугледжаны адмысловы модуль для аўтаматычнай усталёўкі скрыптоў, такіх як форумы phpBB, Invision Board, сістэмы кіравання сайтамі MamboServer, PHP-Nuke і яшчэ больш за 30 папулярных скрыптоў. У распараджэнні карыстальніка прысутнічаюць шырокія магчымасці кіравання поштай і паштовымі скрынямі, пачынаючы з налад фільтрацыі і спісаў рассылання і сканчаючы рэдагаваннем mx-запісаў. Пры ўзнікненні праблем з поштай, напрыклад, карыстальнік мае магчымасць у рэжыме рэальнага часу адсачыць працэдуру дастаўкі і ўбачыць навочную схему перадачы паведамлення праз прамежкавыя серверы.

Асноўнай ідэяй укаранення новай панэлі было жаданне спецыялістаў кампаніі падаць карыстальнікам максімальныя магчымасці ў найболей простым і зразумелым выглядзе - менавіта гэты прыярытэт пераследуе кампанія на працягу сваёй працы. Панэль кіравання з'яўляецца першым крокам на шляху стварэння аўтаматызаванай серады арганізацыі хостынг-паслуг, поўная рэалізацыя якой запланавана на канец першага квартала гэтага года.

Тэлефоны: +375 17 209-91-91, 209-90-06, почта: sales@atservers.com
пр. Незалежнасці 11-2, офіс 320, Мінск, Беларусь

Як нас знайсці    |    Карта сайту
© 2003—2009 УП «Актыўныя тэхналогіі».
Усё правы абаронены.


Палітыка прыватнасці