Навiны
Акцыя! Які хостынг без падарункаў?
Прымусьце ваш сайт працаваць хутчэй
Прымусьце ваш сайт працаваць хутчэй
21 кастрычнiка 2005
Хуткасць доступу — адзін з асноўных параметраў, якія ўплываюць на выгоду працы з вэб-сайтам.
Кампанія «Актыўныя тэхналогіі» аб'яўляе аб пачатку падавання паслуг хостынгу на серверах у Еўропе. Новае абсталяванне ўсталявана ў датацэнтры Schuberg Philis (Нідэрланды, канал 18 Гбіт/с) і працуе пад кіраваннем аперацыйных сістэм сямейства Linux і Windows Server 2003. Як і раней, ATSERVERS.COM прапаноўвае кліентам зручныя сродкі кіравання акаунтам, якія уключаюць кіраўніцтва карыстальніка на рускай мове, а таксама падтрымку шырокага круга альтэрнатыўных тэхналогій, у тым ліку PHP 5.0.5, ASP.NET 2.0 і ColdFusion MX.
Кліенты кампаніі маюць магчымасць размяшчэння сайтаў у Беларусі, Еўропе і ЗША. У залежнасці ад аўдыторыі вашага праекту, выбар найболей блізкай пляцоўкі дазволіць істотна павысіць хуткасць працы з сайтам і пазбегнуць абрываў сувязі, якія адбываюцца ў прамежкавых правайдэраў. Для таго, каб ацаніць час доступу і маршруты да розных датацэнтраў ATSERVERS.COM, скарыстайцеся гэтай спасылкай: http://lg.atservers.com.


