Прафесійны хостынг на пляцоўках у Беларусі, Еўропе і ЗША
Прафесiйны хостынг на пляцоўках у Беларусi i Еўропе
по-русскиРэгіён: Россия Беларусь
Уваход для клiентаў
ГалоўнаяКампанія
Онлайн-мэнэджэрСлужба падтрымкі

Навiны

Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Спам не пройдзе – «Чыстая пошта 2.0»

Змяніўся адрас офіса

Apple iPod Mini — вынікі розыгрышу

Спам не пройдзе – «Чыстая пошта 2.0»

1 снежня 2006

Кампанія Active Technologies абвясціла аб выхадзе новай версіі сістэмы абароны ад спаму «Чыстая пошта 2.0» – комплекснага рашэння праблемы вірусаў і масавых рассыланняў карыстальнікаў электроннай пошты. «Чыстая пошта 2.0» выкарыстоўвае больш за 10 розных тэхналогій, якія дазваляюць з высокай ступеню дакладнасці аналізаваць уваходную пошту і фільтраваць шкоднасныя і несанкцыянаваныя лісты. Новая версія «Чыстай пошты» уключае прасунутыя алгарытмы аналізу спаму, у тым ліку ў графічных малюнках, паўнавартасную абарону ад ілжывых спрацоўванняў, а таксама карэктную апрацоўку спісаў рассылання. Акрамя таго, палепшаны механізм азначэння рускамоўнага спаму, што дазволіла давесці эфектыўнасць распазнання да 90%.

«Электронная пошта з'яўляецца традыцыйнай і папулярнай прыладай для выдаленых зносін. Нажаль, на этапе распрацоўкі архітэктуры паштовых сістэм не ўлічваліся шматлікія пытанні бяспекі, што прывяло да цяперашніх праблем з вірусамі і масавымі рассыланнямі», – каментуе Алег Цягуноў, тэхнічны дырэктар кампаніі Active Technologies. «Частка спаму ў аб'ёме штодзённых паведамленняў перавышае 80%, што робіць цяжкай нармальную работу з электроннай поштай і штогод прыносіць прадпрыемствам істотныя страты. «Чыстая Пошта» выкарыстоўвае ўласныя распрацоўкі і тэхнічныя магчымасці для эфектыўнай фільтрацыі ўваходнай пошты, у значнай меры вырашаючы праблему спаму і вірусаў для кліентаў».

Праца сістэмы «Чыстая пошта» не нагружае серверы кліента. Рэсурсаёмісты працэс сканавання здзяйсняецца на абсталяванні кампаніі Active Technologies. Падобнае рашэнне таксама дазваляе забяспечыць беспраблемны прыём і захоўванне пошты пры недаступнасці асноўнага паштовага сервера ў інтэрнэт- або хостынг-правайдэра. Алгарытмы аналізу і фільтрацыі лістоў не патрабуюць папярэдняга навучання, і эфектыўна працуюць з першых секунд падключэння. Нараўне з даступным коштам гэта адрознівае сістэму «Чыстая пошта 2.0» ад аналагічных рашэнняў, якія прапаноўваюцца ў выглядзе праграмных надбудоў да паштовых сервераў і патрабуюць дадатковых выдаткаў на арганізацыю магутнай апаратнай часткі, адміністраванне і абнаўленні.

«Чыстая пошта» эфектыўна апрацоўвае спам як на рускай, так і на замежных мовах. Узровень азначэння шкоднасных і несанкцыянаваных лістоў перавышае 90%, а ілжывыя спрацоўванні складаюць меней за 0,1%. Праверка пэўнасці паштовага адрасу, аналіз загалоўкаў ліста, лінгвістычны аналіз тэксту і паўнавартаснае распазнанне тэкстаў у малюнках – вось няпоўны спіс тэхналогій, якія забяспечваюць абарону паштовых скрынь карыстальнікаў сістэмы «Чыстая пошта».

Active Technologies прапануе вам карыстацца прапановай бясплатнага тэставання і ўпэўніцца ў высокай эфектыўнасці сістэмы «Чыстая пошта 2.0», а таксама параўнаць вынікі яе працы з альтэрнатыўнымі прадуктамі. Інфармацыя аб умовах размешчаная па адрасе http://atservers.com/by/services/mail/.

Прэс-служба Active Technologies

Тэлефоны: +375 17 209-91-91, 209-90-06, почта: sales@atservers.com
пр. Незалежнасці 11-2, офіс 320, Мінск, Беларусь

Як нас знайсці    |    Карта сайту
© 2003—2009 УП «Актыўныя тэхналогіі».
Усё правы абаронены.


Палітыка прыватнасці