Навiны
Чатыры гады: самае цікавае – наперадзе!
Выдзелены сервер: дазвольце свайму сайту расці!
Статыстыка stat24: новая прылада для маркетолага
Беларуская версія сайта
Беларуская версія сайта
19 студзеня 2007
Хостынг-правайдэр Active Technologies аб'яўляе аб адкрыцці беларускай версіі карпаратыўнага сайта: http://www.atservers.com/by/. Тыя, хто жадае скарыстацца паслугамі кампаніі, зараз могуць азнаёміцца з інфармацыяй, якая іх цікавіць, на двух мовах.
«Такое рашэнне — не выпадковае. Мы жадалі зрабіць работу нашых кліентаў з сайтам максімальна зручнай. Таму зараз кожны можа выбраць тую моўную версію, якая яму бліжэй», — так пракаментавала гэтую падзею Вольга Жураўлёва, кіраўнік прэс-службы.
Кампанія Active Technologies прадастаўляе надзейную платформу для размяшчэння інтэрнэт-праектаў любой складанасці і канфігурацыі: віртуальны і паштовы хостынг, VPS і выдзеленыя серверы. Наша абсталяванне знаходзіцца ў Беларусі, Еўропе і ЗША, што забяспечвае высокую хуткасць абмену дадзенымі і хуткі водгук для карыстальнікаў па ўсім свеце.


