Навiны
Чатыры гады: самае цікавае – наперадзе!
Выдзелены сервер: дазвольце свайму сайту расці!
Чатыры гады: самае цікавае – наперадзе!
13 красавiка 2007
Тры тысячы сайтаў на абслугоўванні і адно з першых месцаў у спісе беларускіх хосцераў… Аб гэтым Active Technologies маглі толькі марыць чатыры годы назад.
У канцы сакавіка кампанія адзначала сваю чацвёртую гадавіну. У святочны дзень было прыемна ўспомніць тых, хто дапамагаў і падтрымліваў усе гэтыя гады.
«Як і ў любой арганізацыі, у нас ёсць свае «выдатнікі» — тыя, хто быў найбольш актыўным, хто чымсьці адрозніўся, — гаворыць мэнэджэр кампаніі Антон Кулакоў. — У сувязі з гэтым, хацелася б падзякаваць СООО «Новый ковш» (www.fontann.com) за чатырохгадовае супрацоўніцтва, Рамана Тупчыка (www.ref.by), за самы наведвальны сайт на серверах Active Technologies, і вядома ж, Васіля Пашко (www.library.by), які размясціў у нас больш за 70 кантэнт-праектаў».
У дзень чацвёртай гадавіны кампаніі, названыя кліенты падзяліліся сакрэтам, чаму яны выбралі Active Technologies. У іх патрабаваннях да хостера ёсць нешта агульнае:
Наталля Горбач, www.fontann.com: «Улічваючы багацце выбару кампаній, якія прадстаўляюць паслугі хостынгу, на першае месца выходзіць не таннасць паслугі, а яе якасць. Па сканчэнні некалькіх гадоў абслугоўвання, адзначаю практычна бездакорную якасць і надзейнасць паслуг. Вельмі прыемна таксама поўная адсутнасць спаму ў нашых паштовых скрынях».
Раман Тупчык, www.ref.by: «40000 пар вачэй штодня бачаць www.ref.by. Вельмі прыемна, што гэтая лічба стала расці! Такія паказчыкі былі б залімітавымі з няякасным хостынгам. Змяніў з дзесятак розных хосцераў. Тэхнічная падтрымка ў Active Technologies — узор для пераймання. Маментальнае рэагаванне і рашэнне любой праблемы».
Васіль Пашко, www.library.by: «Паслугамі Active Technologies карыстаюся ўжо некалькі год. Па-першае, з самага пачатку супрацоўніцтва мяне ўразіла вельмі кваліфікаваная, аператыўная і дабразычлівая тэхнічная падтрымка. Адзначу, што большасць пытанняў вырашаюцца спецыялістамі кампаніі літаральна за 5—10 хвілін з моманту звароту.
Па-другое, важна стабільнасць працы хостынгу. Калі сайты абнаўляюцца шмат раз за дзень, і на іх прыходзяць кожную хвіліну новыя і новыя карыстальнікі, ні адзін збой не застаецца незаўважаным. А серверы Active Technologies, як паказала шматгадовая практыка, адрозніваюцца высокай стабільнасцю і надзейнасцю.
Па-трэцяе, варта адзначыць рост кампаніі і яе ўдасканаленне. Фактычна, кожны месяц уводзяцца новыя цікавыя тарыфы і паслугі (у т.л. і бясплатныя), праводзяцца разнастайныя акцыі. Гэта сведчыць аб тым, што кампанія «жыве», развіваецца і становіцца мацней і лепш.
Жадаю асобна адзначыць індывідуальны падыход да кожнага кліента. Адчуваецца, што, напрыклад, служба тэхпадтрымкі не проста фармальна вырашае праблему, а спрабуе ў ёй разабрацца і даць кліенту максімальна зручнае рашэнне. Відаць, што кампанія зацікаўлена ў поспеху сваіх кліентаў. Стабільная якасць паслуг — вось заклад поспеху Active Technologies. А стабільнасць, як вядома, прыкмета майстэрства і прафесіяналізму».
Active Technologies дзякавала калегаў — за выдатную працу і дружную каманду, партнёраў — за падтрымку, кліентаў — за іх усвядомлены выбар. Спяшаемся засведчыць: самае цікавае яшчэ наперадзе!
Прэс-служба Active Technologies


