Прафесійны хостынг на пляцоўках у Беларусі, Еўропе і ЗША
Прафесiйны хостынг на пляцоўках у Беларусi i Еўропе
по-русскиРэгіён: Россия Беларусь
Уваход для клiентаў
ГалоўнаяКампанія
Онлайн-мэнэджэрСлужба падтрымкі

Навiны

Праважаем 2008 год — падводзiм вынiкi

З Калядамі і Новым годам!

Новыя магчымасцi - для кожнага

Графік працы ў святочныя дні

Windows Server 2008: цяпер у Беларусі!

5 гадоў разам!

«Смешны дзень — смешныя кошты»

З Днём 8 сакавiка!

З Днём абаронцаў Айчыны!

Увага: новая пошта

Увага: новая пошта

15 студзеня 2008

Кампанія Active Technologies прапаноўвае сваім кліентам новы паштовы інтэрфейс. У яго ўключаны ўсе кампаненты для зручнай працы, а структура настолькі простая, што спадабаецца нават пачынаючаму карыстальнiку. Што ж выдатнага ў новай сicтэме?

Новая пошта — гэта, па-першае, зручнасць чытання лістоў. Пры выбары паведамлення, яго можна «праглядзець» ў нiжняй частцы экрана, хутка пераключаючыся памiж iншымi паведамленнямi, як ў Microsoft Outlook. Выкарыстанне тэхналогіі AJAX дазволіць камфортна працаваць на павольных злучэннях, напрыклад, праз мабільныя прылады. Для тых, каму зручна глядзець пошту на сваім смартфоне, ёсць спецыяльны PDA-інтэрфейс. Паштовая сістэма ўмее аўтаматычна вызначаць рускія кадыроўкі нават у выпадку, калі ліст быў адпраўлены ў некарэктным фармаце. Спіс паведамленняў можна экспартаваць у RSS. Акрамя гэтага, звыш сотні параметраў дазволяць наладзіць пошту «пад сябе», а не так, як вырашыў распрацоўшчык.






Новая пошта ўключае ў сябе зручны каляндар і штодзённік. Створаныя напаміны можна зрабіць даступнымі іншым карыстальнiкам. Гэта вельмі зручна для груп людзей, занятых адной справай, кампаній і сяброў, якія збіраюцца на адну і тую ж сустрэчу. Планаваць свой дзень з такім інтэрфейсам лёгка!

Новая пошта — гэта зручная адрасная кніга. Зараз няма нічога прасцей за перанос спісу кантактаў з паштовай праграмы, кіраванне групамі, знаходжанне адрасата па першых знаках яго імя ў полi «Каму».

Акрамя таго, пошта Active Techologies дае карыстальнiку магчымасць выбару мовы. Да традыцыйных рускай і англiскай, зараз дададзена беларуская мова.

Аб усіх магчымасцях новага паштовага інтэрфейсу можна пазнаць, калі пачаць ім карыстацца. Active Techologies прапаноўвае 5 абноўленых тарыфаў на хостынг, а таксама паслугі па арэндзе выдзеленных сервераў і VPS.

Прэс-служба Active Technologies

Тэлефоны: +375 17 209-91-91, 209-90-06, почта: sales@atservers.com
пр. Незалежнасці 11-2, офіс 320, Мінск, Беларусь

Як нас знайсці    |    Карта сайту
© 2003—2009 УП «Актыўныя тэхналогіі».
Усё правы абаронены.


Палітыка прыватнасці