Навiны
Праважаем 2008 год — падводзiм вынiкi
Новыя магчымасцi - для кожнага
Windows Server 2008: цяпер у Беларусі!
Windows Server 2008: цяпер у Беларусі!
5 кастрычнiка 2008
Пасля паспяховага перыяду тэставання, кампанія Active Technologies прапаноўвае сваім кліентам спецыяльны восеньскі падарунак — падтрымка платформы Windows Server 2008 для ўсіх вiдаў хостынгу. Гэтая платформа наступнага пакалення, і, па прагнозах спецыялiстаў Microsoft, яна неўзабаве заменіць добра вядомы Windows Server 2003.
Чым жа адрозніваецца Windows Server 2008 ад сваіх папярэднікаў?
Распрацоўнікі сістэмы надалі максімальную ўвагу праблеме абароненасці дадзеных, стабільнасці і кіравальнасці вэб-прылажэнняў. Новая АС сур'ёзна ўдасканалена ў параўнанні з папярэднімі версіямі. Сродкі кіравання забяспечваюць поўны кантроль над серверамі і пашыраную абарону, што дазваляе менш займацца руціннымі задачамі. Акрамя таго, з Windows Server 2008 лёгка ажыццявіць віртуалізацыю некалькіх аперацыйных сістэм (Windows, Linux) на адным серверы.
Навiнкай сістэмы таксама з'яўляецца палепшаны Internet Information Server 7.0, ў якi ўключана новая зручная прылада для кіравання і налады сайта IIS Manager Administration Tool. Шлюз служб тэрміналаў забяспечвае выдалены доступ і інтэграцыю прылажэнняў з лакальным настольным камп'ютарам.
Платформа дазволіць кліентам Active Technologies быць упэўненымі ў яе стабільнай працы і трымаць руку на пульсе найноўшых распрацовак у сферы IT.
Азнаёміцца з коштамі на хостынг і выдзеленыя серверы на базе Windows Server 2008 можна на сайце кампаніі: http://www.atservers.com/
Прэс-служба Active Technologies


