Бясплатны хостынг
Па-за залежнасцю ад таго, з'яўляецца Ваш інтэрнэт-праект камерцыйным або не, ён можа прэтэндаваць на атрыманне прафесійнага хостынгу ATSERVERS.COM. Варта разумець, што кампанія «Актыўныя тэхналогіі» не займаецца бясплатным масавым хостынгам, аднак абраныя намі сайты атрымліваюць усе перавагі платнага сэрвісу, здольныя забяспечыць безперашкоднае развіццё і папулярызацыю праекту любога маштабу.
Агульныя патрабаванні да сайтаў
Мы будзем радыя прадаставіць бясплатны хостынг кантэнт-праектам з цікавай, па нашым меркаванні, інфармацыяй, якая стала абнаўляецца, а таксама высоканаведвальным сайтам, здольным прадаставіць рэкламныя пляцы, альбо забяспечыць банэрныя паказы ў розных сетках.
Сайты, якія ўяўляюць сабою інтэрнэт-крамы, хатнія старонкі, альбо тыя, што складаюцца толькі з чата або форума, па зразумелых прычынах, не могуць разлічваць на падтрымку ад нас.
За 3 года працы больш за 50 сайтаў сталі ўладальнікамі прафесійнага хостынгу ATSERVERS.COM, некаторыя з іх выраслі з малавядомых рэсурсаў у буйныя праекты з наведавальнасцю больш за 10 тысяч чалавек у суткі. Калі Вы мэтанакіравана развіваеце свой праект і гатовыя аддаваць яму досыць часу ў будучыні — напішыце нам, магчыма, мы адкрыем новыя магчымасці для Вашага сайта.
Некаторыя ўдзельнікі нашай праграмы
- Праект "ИТ в Беларуси" — itb.by
- Праект "MP3SEARCH.BY" — mp3search.by
- Афіцыйны сайт Ксеніі Сітнік — kseniya.by
- Высокія тэхналогіі ў Беларусі — codeby.net
- Начное жыццё Беларусі — nightlife.by
- Пошукавая сістэма па электронных падручніках, часопісах, зыходніках — megalib.com
- Мінскі гарадскі партал — myminsk.com
- Праект "Мая Беларусь" — mybelarusia.com
- Сайт аб жывёлах "ZOOхобби" — zoohobbi.active.by



