© 2003-2009 УП «Актыўныя тэхналогіі»
Адрас у Інтэрнэт: http://atservers.com/by/partner/free/
Дата раздрукоўкі: 06.01.2009 02:11

Бясплатны хостынг

Па-за залежнасцю ад таго, з'яўляецца Ваш інтэрнэт-праект камерцыйным або не, ён можа прэтэндаваць на атрыманне прафесійнага хостынгу ATSERVERS.COM. Варта разумець, што кампанія «Актыўныя тэхналогіі» не займаецца бясплатным масавым хостынгам, аднак абраныя намі сайты атрымліваюць усе перавагі платнага сэрвісу, здольныя забяспечыць безперашкоднае развіццё і папулярызацыю праекту любога маштабу.

Агульныя патрабаванні да сайтаў

Мы будзем радыя прадаставіць бясплатны хостынг кантэнт-праектам з цікавай, па нашым меркаванні, інфармацыяй, якая стала абнаўляецца, а таксама высоканаведвальным сайтам, здольным прадаставіць рэкламныя пляцы, альбо забяспечыць банэрныя паказы ў розных сетках.

Сайты, якія ўяўляюць сабою інтэрнэт-крамы, хатнія старонкі, альбо тыя, што складаюцца толькі з чата або форума, па зразумелых прычынах, не могуць разлічваць на падтрымку ад нас.

За 3 года працы больш за 50 сайтаў сталі ўладальнікамі прафесійнага хостынгу ATSERVERS.COM, некаторыя з іх выраслі з малавядомых рэсурсаў у буйныя праекты з наведавальнасцю больш за 10 тысяч чалавек у суткі. Калі Вы мэтанакіравана развіваеце свой праект і гатовыя аддаваць яму досыць часу ў будучыні — напішыце нам, магчыма, мы адкрыем новыя магчымасці для Вашага сайта.

Некаторыя ўдзельнікі нашай праграмы

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на «ATSERVERS.COM» абавязковая.