Прафесійны хостынг на пляцоўках у Беларусі, Еўропе і ЗША
Прафесiйны хостынг на пляцоўках у Беларусi i Еўропе
по-русскиРэгіён: Россия Беларусь
Уваход для клiентаў
ГалоўнаяСупрацоўніцтва
Служба падтрымкі

Супрацоўніцтва

Партнёрская праграма



Партнёрская праграма
знiжка 50%

Партнёрская праграма

Партнёрская праграма Active Technologies нацэлена на людзей, чыя дзейнасць звязана са сферай інтэрнэт: IT-мэнэджэраў, вэб-распрацоўнікаў, прадстаўнікоў вэб-студый або іншых арганізацый. Прапаноўваючы паслугі нашай кампаніі патэнцыйным заказчыкам, Вы зможаце зарабляць або эканоміць на паслугах хостынгу да 50% ад стандартных плацяжоў.

Агульныя становішчы аб партнёрскай праграме

  1. Партнёрская праграма Active Technologies распаўсюджваецца толькі на паслугі віртуальнага хостынгу.
  2. Удзельнікам праграмы можа стаць любая фізічная або юрыдычная асоба. для рэгістрацыі ў якасці партнёра неабходна:
    • Аплаціць адну паслугу віртуальнага хостынгу на агульных умовах.
    • Адправіць заяўку з указаннем кантактнай інфармацыі на адрас partner@atservers.com і атрымаць адказ аб станоўчым прысваенні статуту партнёра.
  3. Кожны партнёр Active Technologies атрымлівае зніжак 50% на паслугі віртуальнага хостынгу. Напрыклад, набываючы хостынг па тарыфным плане «Бизнес» на 1 год пры кошце 162 у.а., будучы партнёрам, Вам неабходна аплаціць толькі 50% * 162 у.а. = 81 у.а. Столькі жа вы зможаце зарабіць, прапануючы нашы паслугі.
  4. Зніжак не распаўсюджваецца на даменныя імёны. У выпадку аплаты паслуг на год ці больш, рэгістрацыя ажыццяўляецца на платных умовах, згодна дзеючым тарыфам. Напрыклад, пры замове хостынгу па тарыфным плане «Бизнес» і дамену «mydomain.com» на 1 год пры кошце 162 у.а., партнёру неабходна аплаціць 50% * 162 у.а. (за хостынг) i 10 у.а. (за дамен) = 91 у.а.
  5. Вы можаце прымаць аплату ад кліентаў самастойна, маментальна атрымліваючы ўзнагароду, альбо накіроўваць кліентаў непасрэдна да нас, папярэдне апавясціўшы аб паступленні Вашага заказу аддзел продажаў partner@atservers.com.

  6. У выпадку, калі кліент плаціць за паслугі партнёру:
    • Дагавор на паслугі хостынгу заключаецца паміж партнёрам і нашай кампаніяй.
    • Партнёр вядзе самастойныя разлiкi з клiентам, праводзячы плацяжы на разліковы рахунак нашай кампанii за выключэннем свайго ўзнагароджання.
    У выпадку, калi клiент плаціць за паслугі ў Active Technologies:
    • Дагавор на паслугі хостынгу заключаецца паміж клiентам партнёра i нашай кампанiяй. Клiенты могуць аплацiць паслугi па безнаяўным разлiку альбо іншымі спосабамі. Пры гэтым мы захоўваем прыватнасць аб нашай партнёрскай дамоўленасці.
    • Партнёрскае ўзнагароджанне залiчваецца на асабiсты рахунак партнёра, яго можна выкарыстоўваць толькi для аплаты iншых паслуг нашай кампанii.
  7. Партнёрская дамоўленнасць можа быть перагледжана ў выпадку, калi за апошнiе 6 месяцаў ад партнёра не было атрымана нi адной замовы на паслугi хостынгу.

Як і колькі я змагу зарабіць?

Для пасоўвання паслуг кампаніі Active Technologies Вы можаце выкарыстаць любыя законныя спосабы, у тым ліку:

Велічыня штомесячнага заробку залежыць толькі ад Вашай ініцыятывы. Дадзеная табліца ілюструе, колькі можна зарабіць/сэканоміць на тарыфных планах пры аплаце паслуг на год:

Тарыфны планКошт за год, LinuxКошт за год, Windows
Почта 27
Первый 27 38
Эксперт 38 59.5
Бизнес 81 108
Портал 162 189

Напрыклад, пры продажы 3 пакетаў па плане «Первый», 5 пакетаў па плане «Эксперт» і 1 пакета «Портал» пад Windows на год Ваш заробак складзе: 3*38 + 5*59.5 + 1*189 = 600.5 у.а.

Калі Вы прапануеце нашы паслугі, Вам не абавязкова мець сайт і зусім не патрабуецца займацца тэхнічнай падтрымкай карыстальнікаў. Сканцэнтраваўшыся на пошуку кліентаў, Вы зможаце штомесяц зарабляць 500 — 1500 у.а. і больш, працуючы па вольным графіку.

Тэлефоны: +375 17 209-91-91, 209-90-06, почта: sales@atservers.com
пр. Незалежнасці 11-2, офіс 320, Мінск, Беларусь

Як нас знайсці    |    Карта сайту
© 2003—2008 УП «Актыўныя тэхналогіі».
Усё правы абаронены.


Палітыка прыватнасці