Партнёрская праграма
Партнёрская праграма Active Technologies нацэлена на людзей, чыя дзейнасць звязана са сферай інтэрнэт: IT-мэнэджэраў, вэб-распрацоўнікаў, прадстаўнікоў вэб-студый або іншых арганізацый. Прапаноўваючы паслугі нашай кампаніі патэнцыйным заказчыкам, Вы зможаце зарабляць або эканоміць на паслугах хостынгу да 50% ад стандартных плацяжоў.
Агульныя становішчы аб партнёрскай праграме
- Партнёрская праграма Active Technologies распаўсюджваецца толькі на паслугі віртуальнага хостынгу.
- Удзельнікам праграмы можа стаць любая фізічная або юрыдычная асоба. для рэгістрацыі ў якасці партнёра неабходна:
- Аплаціць адну паслугу віртуальнага хостынгу на агульных умовах.
- Адправіць заяўку з указаннем кантактнай інфармацыі на адрас partner@atservers.com і атрымаць адказ аб станоўчым прысваенні статуту партнёра.
- Кожны партнёр Active Technologies атрымлівае зніжак 50% на паслугі віртуальнага хостынгу. Напрыклад, набываючы хостынг па тарыфным плане «Бизнес» на 1 год пры кошце 162 у.а., будучы партнёрам, Вам неабходна аплаціць толькі 50% * 162 у.а. = 81 у.а. Столькі жа вы зможаце зарабіць, прапануючы нашы паслугі.
- Зніжак не распаўсюджваецца на даменныя імёны. У выпадку аплаты паслуг на год ці больш, рэгістрацыя ажыццяўляецца на платных умовах, згодна дзеючым тарыфам. Напрыклад, пры замове хостынгу па тарыфным плане «Бизнес» і дамену «mydomain.com» на 1 год пры кошце 162 у.а., партнёру неабходна аплаціць 50% * 162 у.а. (за хостынг) i 10 у.а. (за дамен) = 91 у.а.
- Вы можаце прымаць аплату ад кліентаў самастойна, маментальна атрымліваючы ўзнагароду, альбо накіроўваць кліентаў непасрэдна да нас, папярэдне апавясціўшы аб паступленні Вашага заказу аддзел продажаў partner@atservers.com.
У выпадку, калі кліент плаціць за паслугі партнёру:
- Дагавор на паслугі хостынгу заключаецца паміж партнёрам і нашай кампаніяй.
- Партнёр вядзе самастойныя разлiкi з клiентам, праводзячы плацяжы на разліковы рахунак нашай кампанii за выключэннем свайго ўзнагароджання.
У выпадку, калi клiент плаціць за паслугі ў Active Technologies:
- Дагавор на паслугі хостынгу заключаецца паміж клiентам партнёра i нашай кампанiяй. Клiенты могуць аплацiць паслугi па безнаяўным разлiку альбо іншымі спосабамі. Пры гэтым мы захоўваем прыватнасць аб нашай партнёрскай дамоўленасці.
- Партнёрскае ўзнагароджанне залiчваецца на асабiсты рахунак партнёра, яго можна выкарыстоўваць толькi для аплаты iншых паслуг нашай кампанii.
- Партнёрская дамоўленнасць можа быть перагледжана ў выпадку, калi за апошнiе 6 месяцаў ад партнёра не было атрымана нi адной замовы на паслугi хостынгу.
Як і колькі я змагу зарабіць?
Для пасоўвання паслуг кампаніі Active Technologies Вы можаце выкарыстаць любыя законныя спосабы, у тым ліку:
- рэкамендацыя сваім знаёмым, калегам, кіраўніцтву
- пошук кліентаў па інфармацыйных каталогах і даведніках
- размяшчэнне спецыяльнай актыўнай спасылкі на сайт ATSERVERS.COM (код спасылкі высылаецца пасля рэгістрацыі партнёра)
Велічыня штомесячнага заробку залежыць толькі ад Вашай ініцыятывы. Дадзеная табліца ілюструе, колькі можна зарабіць/сэканоміць на тарыфных планах пры аплаце паслуг на год:
| Тарыфны план | Кошт за год, Linux | Кошт за год, Windows |
| Почта |
27 |
 |
| Первый |
27 |
38 |
| Эксперт |
38 |
59.5 |
| Бизнес |
81 |
108 |
| Портал |
162 |
189 |
Напрыклад, пры продажы 3 пакетаў па плане «Первый», 5 пакетаў па плане «Эксперт» і 1 пакета «Портал»
пад Windows
на год Ваш заробак складзе: 3*38 + 5*59.5 + 1*189 = 600.5 у.а.
Калі Вы прапануеце нашы паслугі, Вам не абавязкова мець сайт і зусім не патрабуецца займацца тэхнічнай падтрымкай карыстальнікаў. Сканцэнтраваўшыся на пошуку кліентаў, Вы зможаце штомесяц зарабляць 500 — 1500 у.а. і больш, працуючы па вольным графіку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на «ATSERVERS.COM» абавязковая.