© 2003-2009 УП «Актыўныя тэхналогіі»
Адрас у Інтэрнэт: http://atservers.com/by/tech/clearmail/howitworks/
Дата раздрукоўкі: 06.01.2009 07:18

Чыстая пошта 2.0. Як яна працуе

Падключэнне да сістэмы

Для настройкі праверкі пошты на скрынях зададзенага дамена неабходна змяніць яго МХ-запісы ў адпаведнасці з нашымі інструкцыямі. Пасля ўнясення такіх настроек увесь паток уваходнай пошты будзе паступаць на серверы «Чыстай пошты».

Праверка пошты

Кожны ліст праходзіць шматступенны кантроль:

Кожны тэст (з больш за 10000) павышае або паніжае бал верагоднасці спаму. Калі па выніках аналізу атрыманы бал перавысіць усталяваную норму, ліст лічыцца спамам. Калі дадзены бал блізкі да мяжы нормы, паведамленне адзначаецца як магчымы спам.

Вынік працы «Чыстай пошты» адлюстроўваецца ў загалоўках ліста. У залежнасці ад карыстацкіх настроек, ліст, распазнаны як спам, можа быць дастаўлена адрасату з адпаведнай пазнакай (або ў асобную папку), альбо заблакаваны на 7 дзён у сховішча сістэмы. Адпраўніку дадзенага ліста высылаецца апавяшчэнне аб недастаўцы паведамлення і інструкцыя для паўторнай адпраўкі, якая абыходзіць праверку.

Лісты, якія паспяхова мінулі праверку, дастаўляюцца ў паштовыя скрыні як звычайна.

У выніку комплекснага падыходу і ўжывання розных тэхналогій «Чыстая пошта» забяспечвае высокую ступень выяўлення пры адсутнасці страты паведамленняў карыстальніка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на «ATSERVERS.COM» абавязковая.