Прафесійны хостынг на пляцоўках у Беларусі, Еўропе і ЗША
Прафесiйны хостынг на пляцоўках у Беларусi i Еўропе
по-русскиРэгіён: Россия Беларусь
Уваход для клiентаў
ГалоўнаяТэхналогіі
Служба падтрымкі

Паштовы вэб-интэрфейс

Прадстаўляем новы паштовы вэб-інтэрфейс. У яго ўключаны ўсе кампаненты для зручнай працы, а структура настолькі простая, што спадабаецца нават пачынаючаму карыстальніку. Чым жа добрая наша сістэма?

Новая пошта — гэтая, першым чынам, зручнасць чытання лістоў. Пры выбары паведамлення, яго можна «прагледзець» у ніжняй частцы экрана, хутка пераключаючыся паміж іншымі паведамленнямі, як у Microsoft Outlook. Выкарыстанне тэхналогіі AJAX дазволіць камфортна працаваць на павольных злучэннях, напрыклад, праз мабільныя прылады. Для тых, хто абвык глядзець пошту на сваім смартфоне, ёсць адмысловы PDA-інтэрфейс. Паштовая сістэма ўмее аўтаматычна вызначаць рускія кадоўкі нават у выпадку, калі ліст адпраўлены ў некарэктным фармаце. Спіс паведамленняў можна экспартаваць у RSS. Акрамя таго, звыш сотні параметраў дапамогуць наладзіць пошту «пад сябе», а не так, як першапачаткова прадугледзеў распрацоўнік.



Новая пошта ўключае каляндар і штодзённік. Створаныя напамінкі можна зрабіць даступнымі іншым карыстальнікам. Гэта вельмі зручна для груп людзей, занятых агульнай справай, кампаній і сяброў, якія збіраюцца на адну і тую жа сустрэчу. Планаваць свой дзень з такім інтэрфейсам лёгка!

Новая пошта — гэта зручная адрасная кніга. Зараз няма нічога прасцей, чым перанесці спіс кантактаў з паштовай праграмы, кіраваць групамі, знаходзіць адрасата па першых знаках яго імені ў полі «Каму».

Акрамя таго, пошта Active Techologies падае карыстальніку магчымасць выбару мовы. Да традыцыйных рускай і англіскай, зараз дададзена беларуская мова.

Тэлефоны: +375 17 209-91-91, 209-90-06, почта: sales@atservers.com
пр. Незалежнасці 11-2, офіс 320, Мінск, Беларусь

Як нас знайсці    |    Карта сайту
© 2003—2008 УП «Актыўныя тэхналогіі».
Усё правы абаронены.


Палітыка прыватнасці