Профессиональный хостинг в Беларуси, Европе и США
Профессиональный хостинг на площадках в Европе и Беларуси
Регион: Россия Беларусь
Вход для клиентов
ГлавнаяКомпания
Онлайн-менеджерСлужба поддержки

Новости

Провожаем 2008 год — подводим итоги

C Рождеством и Новым годом!

Новые возможности — для каждого

График работы в праздничные дни

Windows Server 2008: теперь в Беларуси!

5 лет вместе!

«Смешной день — смешные цены»

C Днем 8 Марта!

С Днем защитников Отечества!

Внимание: новая почта

5 гадоў разам!

3 апреля 2008

Вось і прайшоў яшчэ адзін дзелавы год, год цікавых сустрэч і складаных праектаў. У сакавіку хостынг-правайдэр Active Technologies адзначыў свой першы юбілей — 5 гадоў. І гэтая пяцёрка — прыкмета вызначанай стабільнасці. Але гэта зусім не значыць, што кампанія стане спыняцца на дасягнутым, бо ў планах Active Technologies працягваць у тым жа духу, захоўваючы баявы настрой, жаданне знайсці агульную мову з кожным кліентам і імкненне ісці ў нагу з часам.

Што жа адбылося ў Active Technologies за апошні год?

— Агульная колькасць сайтаў на тэхнічнай пляцоўцы перавысіла 4 тысячы. Гэта азначае, што свой давер кампаніі аказаў кожны 7-ы сайт Беларусі. Active Technologies дзякуе ўладальнікам гэтых праектаў за іх выбар і абяцае і далей апраўдваць іх чаканнi.
— Агульная колькасць сервераў кампаніі перавысіла 100 і набліжаецца да наступнай сімвалічнай адзнакі. Асноўная тэхнічная база размешчана ў Нідэрландах, аднак з 2008 года кампанія плануе значна пашырыць свае магутнасці на пляцоўках у Беларусі і Расіі.
— У 2008 году значна пашыраны штат супрацоўнікаў аддзела тэхнічнай падтрымкі. Кліенты могуць атрымоўваць больш аператыўную дапамогу ў любы час дня і ночы, у выходныя і святочныя дні.

А завяршыць чарговы год кампаніі жадалася б прыемным падарункам для ўсіх. У свой Дзень нараджэння Active Technologies дорыць кожнаму кліенту яшчэ «больш» хостынгу, па ранейшым кошце. Зазірніце на абноўленую старонку з тарыфнымі планамі — нашы прапановы павабныя як ніколі раней!

У святочны дзень не абыйшлося без размовы з кліентамі. Уладальнікі вядомых у Беларусі і за яе межамі сайтаў віншавалі свайго хосцера, распавядалі аб праектах, дасягненнях і цікавых дэталях.

Андрэй Цярохін, telefoner.ru

— Праект Telefoner.ru — гэта праект студыі www.agente.ru, свайго роду сацыяльная сетка, якая дазваляе яе ўдзельнікам мець зносіны і абменьвацца UGC (User Generated Content) мабільным кантэнтам. Запусціліся мы ў снежні 2007, у сакавіку 2008 у нас ужо каля 20.000 зарэгістраваных карыстальнiкаў і ў сярэднім па 3500 наведванняў у дзень, паказчыкі стала растуць, карыстальнiкi праглядаюць каля 2 млн. старонак у месяц, кожны праводзіць на сайце каля 15-20 хвілін. Мне падаецца, нядрэнныя паказчыкі для пачатку. У найблізкай будучыні плануецца запуск шматлікіх новых сэрвісаў на сайце. Telefoner.ru — першы сайт у Рунэце, цалкам прысвечаны абмену мабільным кантэнтам. А насіць званне «першага» складана, але цікава.

Active Technologies прапаноўваюць насамрэч добры суппорт, прычым нават па выходных днях, што рэдкасць для РБ. Бо ў нас праект забаўляльнай тэматыкі, і як раз самы вялікі наплыў аўдыторыі прыходзіцца на выходныя дні, то і большасць усякіх пытанняў узнікала менавіта ў выходныя. Гэтак жа падабаецца, што хлопцы падыходзяць індывідуальна да кожнага праекту/кліенту, могуць падказаць або даць раду. Мае пажаданні — рухацца ў гэтым жа кірунку, развівацца, але пры гэтым не губляць індывідуальны падыход да кожнага кліента.


Павел Таран, nighlab.by

nightlab.by — гэта незалежны праект аб клубнай культуры горада. Нашы дасягненні — гэта першая пазіцыя сярод нашых канкурэнтаў, выдатная каманда людзей якія працуюць над сайтам у асобе мяне, майго кампаньёна і проста добрага сябра Андрэя Шпака, чароўнага галоўнага рэдактара Ірыны Курцэвiч і, вядома жа, наша каманда журналістаў, якая складаецца з маладых крэатыўных людзей. Мы надаем мінімум часу, каб глядзець на нашых канкурэнтаў, у нас свая тактыка, мы проста з усіх сіл імкнемся добра рабіць сваю працу, развіваемся ў журналістыцы і робім новыя цікавыя праекты. Усе астатнія нашы дасягненні глядзіце на нашым сайце.

Палюбiў вас за службу падтрымкі – гэта ваш галоўны бачны козыр. Я нават забыў пра тэхнічны стан нашага сервера, там заўсёды ўсё добра.


Дарэчы, дзякуючы індывідуальным тэхнічным наладам, распрацаваным адмыслова для дадзенага сайта, атрымалася дасягнуць 25%-ый прырост у хуткасці аддачы графічных дадзеных у параўнанні з працай nightlab.by на серверы ранейшага правайдэра.

Аляксей Шаблоўскi, bybanner.com

BYBANNER.COM — кіроўны інфармацыйна-аналітычны сайт аб высокіх тэхналогіях у Беларусі. Ён рэгулярна выступае інфармацыйным партнёрам міжнародных навукова-практычных канферэнцый па інфармацыйных тэхналогіях, бізнэсу і маркетынгу. Аўдыторыю сайта bybanner.com складаюць ТОП-мэнэджмент IT-кампаній, кіраўнікі аддзелаў маркетынгу і абслугоўвання, бізнэс-аналітыкі, журналісты традыцыйных і сеткавых СМІ. Праект з'яўляецца найстарэйшым спецыялізаваным інтэрнэт-выданнем аб IT і існуе з красавіка 2004 года. Навін бясконца шмат, таму мы адбіраем толькі самыя цікавыя і важныя і імкнемся публікаваць навіны першымі. Часта карыстальнiкi сайта самі прысылаюць цікавую інфармацыю.

Мы ніколі не цырымонімся — пішам у службу падтрымкі ў любы час сутак. Калі нешта трэба зрабіць, то гэта трэба абавязкова зрабіць, менавіта зараз, і няма часу чакаць. Нягледзячы на выходныя і начны час, спецыялiсты кампаніі Active Technologies вырашаюць як радавыя працоўныя пытанні, так і ўхіляюць сур'ёзныя пагрозы. Я дзякую Active Technologies за якасны хостынг і жадаю гэтай кампаніі росквіту.


Сяргей Лысенка, avtoweb.com

Avtoweb.com з'яўляецца адным з найбуйных аўтамабільных парталаў краіны. Сёння на партале размешчаныя аб'явы аб продажы і куплі аўтамабіляў з Расіі, Беларусі і Еўропы. А у самы найблізкі час з'явіцца пошук аўта з ЗША. Як гаворыцца, дасканаласці няма мяжы, таму мы будзем стала паляпшаць сайт, дадаваць новыя падзелы, удасканальваць сістэмы пошуку і г.д. Машыны для мяне сёння сталі бізнэсам, але прыемным бізнэсам, які прыносяць задавальненне.

Дзякуй аддзелу продажаў за цярпенне, калі ім прыходзіцца па тры разу ў дзень скідаць адну і тую жа рахунак-фактуру. «Нізкі паклон» службе тэхпадтрымкі. Не раз ім прыходзілася працаваць да глыбокай ночы, выпраўляючы памылкі і наладжваючы працу. Словы «Добра. Разбярэмся» ужо сталі сінонімам «Ужо ўсё зроблена і працуе». Я ужо не правяраю, ці зроблена то, аб чым прасіў або не. Прычым, што асабліва прыемна, хлопцы правераць не толькі саму прычыну звароту, але і ўсё «вакол», паправяць што трэба і дадуць неабходныя рэкамендацыі.


Active Technologies дзякуе сваім кліентам за цёплыя словы і цікавую гутарку. Кампанія таксама шчыра спадзяецца на тое, што супрацоўніцтва і ў далейшым будзе прыносіць нямала прыемных момантаў кожнаму з бакоў!

Телефон: +7 499 502-16-11 (многоканальный), почта: sales@atservers.com
пр. Независимости 11-2, офис 320, Минск, Беларусь.

Как нас найти    |    Карта сайта
© 2003—2009 ЧУП «Активные технологии».
Все права защищены.

Политика конфиденциальности